Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпром» павысіў цану на газ для Беларусі амаль на 7%


З 1 студзеня 2017 году расейскі газ падаражэў для Беларусі на 6,81%, цана за 1 тысячу кубічных мэтраў склала 141,1 даляраў ЗША. У 2016 годзе газ каштаваў 132 даляры.

Як паведамляе РБК, намесьнік старшыні праўленьня «Газпрома» Валеры Голубеў 25 студзеня 2017 году ў лісьце да міністра энэргетыкі Расеі патлумачыў Міністэрству энэргетыкі Беларусі, чаму цана на расейскі газ ня можа быць роўнадаходнай, і агучыў цану газу для Беларусі ў 2017 годзе.

«Газпром» разьлічваў цану паліва з улікам наступных паказчыкаў: цана газу ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе (на 1 студзеня 2017 году яна складала 2395 расейскіх рублёў за 1 тыс. куб. м), кошт транспарціроўкі і захоўваньня газу ў 2016 годзе ($ 99,93 за 1 тыс. куб. м), курс даляра да рубля (на 1 студзеня складаў 60,65 руб. за $ 1) і папраўчы каэфіцыент, які ўлічвае зьмяненьне спажывецкіх цэн у ЗША (1,7%, даляравая інфляцыя).

«Нафтагазавыя войны» між Беларусьсю і Расеяй ідуць ад сярэдзіны 2016 году, калі Расея запатрабавала ад Беларусі больш як 200 млн даляраў запазычанасьці за газ. Улады Беларусі заявілі аб несправядлівасьці цэны на газ і не прызнаўшы запазычанасьці, вырашылі падвысіць тарыфы на транзыт расейскай нафты. У выніку Расея скараціла пастаўкі нафты з 24 млн т да 18 млн т на год.

З другой паловы 2016 году, рэагуючы на нявыплату Беларусьсю ў поўным абʼёме кошту газу, расейскі ўрад прыняў рашэньне скараціць пастаўкі нафты ў краіну. 27 лютага 2017 году расейскі віцэ-прэмʼер Аркадзь Дварковіч заявіў, што доўг беларускіх кампаній за газ дасягнуў 600 мільёнаў даляраў.

Паводле дзеючых пагадненьняў, Расея павінна была паставіць у Беларусь за год 23 млн тон нафты, аднак па выніках году імпарт нафты скараціўся на 20,8%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG