Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: Беларусь упершыню закупіла іранскую нафту ўзамен расейскай


«Беларуснафта» закупіла 80 тыс тон нафты з Ірану у Нацыянальнай іранскай кампаніі NIOC. Як паведамляе Reuters, гэтая ўгода стала першай пакупкай іранскай нафты Беларусьсю.

Нафта з Ірану, паводле Reuters, была прададзеная польскай «дачцэ» «Беларуснафты» — кампаніі Beloil Polska. Нафта прыбудзе ў Адэсу альбо ў латвійскі Вэнтспілс, адкуль па чыгунцы адправіцца ў Беларусь.

Як адзначае Reuters, Беларусь вымушаная шукаць альтэрнатыўныя крыніцы паставак нафты ва ўмовах скарачэньня паставак нафты з Расеі ў сувязі зь неўрэгуляваных спрэчкай па газавым доўгу Менску перад Масквой.

«Нафтагазавыя войны» між Беларусьсю і Расеяй ідуць ад сярэдзіны 2016 году, калі Расея запатрабавала ад Беларусі больш як 200 млн даляраў запазычанасьці за газ (цяпер Расея заяўляе пра запазычанасьць ужо ў 550 млн), а Беларусь, не прызнаўшы запазычанасьці, вырашыла падвысіць тарыфы на транзыт расейскай нафты ў аднабаковым парадку. У выніку Расея скараціла пастаўкі нафты з 24 млн т на год да 18 млн т, зьбіраецца скарачаць яшчэ больш. Пытаньні тарыфаў і запазычанасьці на момант публікацыі ня вырашаныя, будаўніцтва «Газпром-цэнтра» на месцы зьнесенага Маскоўскага аўтавакзалу ў Менску замарожанае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG