Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп асабіста выказаўся пра Крым


Дональд Трамп асабіста выказаўся наконт сытуацыі вакол Крыму. У сваім Твітэры прэзыдэнт ЗША напісаў:

«Крым быў ЗАБРАНЫ Расеяй падчас кіраваньня адміністрацыі Абамы. Ці быў Абама занадта мяккім што да Расеі?»

Сёньня ранкам старшыня Дзяржаўнай думы Расеі Вячаслаў Валодзін заклікаў дачакацца прамых словаў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб яго пазыцыі ў пытаньні вяртаньня анэксаванага Расеяй Крыму Ўкраіне. Ён дадаў, што ўрэгуляваньне дачыненьняў з Расеяй ёсьць часткаю перадвыбарчай праграмы Трампа, якую «трэба выконваць».

14 лютага прэс-сакратар Белага дома Шон Спайсэр заявіў, што Дональд Трамп трымаецца «жорсткай лініі» ў стасунку да Масквы. Паводле Спайсэра, прэзыдэнт ЗША ясна даў зразумець, што ўрад Расеі павінен «вярнуць» Крым і адмовіцца ад гвалту на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG