Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве абураныя прысуджэньнем прызу World Press Photo за здымак забойства амбасадара Расеі


Здымак зь месца забойства амбасадара Расеі ў Турэччыне Андрэя Карлава (фрагмэнт)
Здымак зь месца забойства амбасадара Расеі ў Турэччыне Андрэя Карлава (фрагмэнт)

Расейская амбасада ў Анкары выказвае абурэньне ўзнагароджаньнем прэміяй World Press Photo фатографа Бурхана Эзьбіліджы за здымак зь месца забойства амбасадара Расеі ў Турэччыне Андрэя Карлава.

14 лютага ў расейскай амбасадзе назвалі рашэньне журы конкурсу «дэмаралізатарскім», якое паказвае «поўную дэградацыю этыкі і маральных каштоўнасьцяў». У заяве амбасады таксама гаворыцца, што здымкі фатографа Associated Press непрымальная «прапагандай жаху і тэрору».

Галоўны прыз конкурсу World Press Photo атрымаў фатограф Бурхан Эзьбіліджы за здымак зь месца забойства амбасадара Расеі ў Турэччыне Андрэя Карлава.

Расейскага амбасадара 19 сьнежня 2016 году на выставе ў Анкары забіў супрацоўнік турэцкай паліцыі Мэўлют Алтынташ.

Паліцыя застрэліла нападніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG