Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд паўторна прызнаў Навальнага вінаватым


Ленінскі раённы суд Кірава прызнаў расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага вінаватым у крадзяжах па справе «Кіраўлесу», паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода з залі суду. Прысуд у дачыненьні да яго і бізнэсмэна Пятра Афіцэрава павінен быць абвешчаны яшчэ сёньня.

На мінулым тыдні адбыліся спрэчкі бакоў. Прадстаўнік абвінавачаньня запатрабаваў прысудзіць Навальнага і Афіцэрава да ўмоўных тэрмінаў 5 гадоў і 4 гадоў адпаведна і прызначыць ім штрафы па 500 тысяч рублёў.

Навальны напісаў у сябе ў твітэры, што словы судзьдзі пакуль даслоўна супадаюць з тэкстам прысуду, вынесенага яму і Пятру Афіцэрава ў 2013 годзе.

Тады яны былі асуджаныя да ўмоўных тэрмінаў па справе «Кіраўлесу». Сьледзтва сьцьвярджала, што яны арганізавалі крадзеж дзесяці тысяч кубамэтраў лесу, чым нанесьлі рэгіёну шкоду ў 16 мільёнаў рублёў. Эўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў вырак неправасудным. Пасьля яго адмены ў лістападзе 2016 году Вярхоўны суд Расеі накіраваў справу на новы разгляд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG