Пра тое, што здарылася 7 лютага, паведаміла амбасада Расеі ў Нігерыі ў твітэры
Расейская дыпляматычная місія зьвярнулася да ўладаў Нігерыі з просьбай дапамагчы ў пошуках выкрадзеных.
У 2016 годзе піраты некалькі разоў бралі ў палон расейскіх маракоў. У сакавіку летась з палону быў вызвалены марак Іван Рудны. У сьнежні ў Нігерыі былі вызваленыя расейскія маракі, якія былі захопленыя ў палон у лістападзе 2016 году.