«Мы лічым падобныя словы карэспандэнта Fox News недапушчальнымі і абразьлівымі», — заявіў прадстаўнік Крамля. «Вядома, аддалі перавагу б атрымаць прабачэньні на адрас прэзыдэнта ад такой паважана1 кампаніі», — сказаў Пяскоў.
5 лютага прэзыдэнт ЗША даў інтэрвію тэлеканалу Fox News. У ім Трамп ацаніў пэрспэктывы сваіх адносін з Пуціным. На рэпліку вядучага Біла ОʼРайлі пра Пуціна — «але ён жа забойца», Трамп адказаў, што ў ЗША таксама шмат забойцаў і ўспомніў пра вайну ў Іраку.