Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 95 гадоў таму створаны Інбелкульт


Навуковая камісія Інстытуту беларускай культуры (Інбелкульт), 1922 год, Менск
Навуковая камісія Інстытуту беларускай культуры (Інбелкульт), 1922 год, Менск

Падзеі 30 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Курсы «Мова нанова»

Заняткі будуць прысьвечаныя новай кнізе Ўладзімера Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касьцюшкі». Студэнты «Мова Нанова» змогуць узяць аўтографы ў аўтараў.

Уладзімер Арлоў
Уладзімер Арлоў

Менск, ГЦ «Цівалі», вул. Прытыцкага, 29 (мэтро «Спартыўная», аўдыторыя № 366). Пачатак у 18:30.

Уваход вольны.

Дата дня

30 студзеня 1922 году ў Менску быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), першая ў Беларусі вышэйшая шматгаліновая навукова-дасьледчая ўстанова. Тут працавалі Янка Купала, Аркадзь Смоліч і Ўсевалад Ігнатоўскі. У 1928 годзе Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук.

Будынак, дзе месьціўся Інбелкульт, на вул. Рэвалюцыйнай у Менску
Будынак, дзе месьціўся Інбелкульт, на вул. Рэвалюцыйнай у Менску

Таксама ў гэты дзень

1925 — заснаваны Бярэзінскі запаведнік.

1972 — падзеі так званай «Крывавай нядзелі», калі ангельскія дэсантнікі застрэлілі 13 ірляндзкіх дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць брытанскага кіраваньня ў Паўночнай Ірляндыі. У 2010 годзе прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран папрасіў прабачэньня ад імя дзяржавы.

1975 — у Менску адкрыўся кінатэатар «Кастрычнік».

Кінатэатар «Кастрычнік» у Менску
Кінатэатар «Кастрычнік» у Менску

У гэты дзень нарадзіліся

1833 — Апалінар Гараўскі, беларускі пэйзажыст.

1882 — Франклін Дэлана Рузвэльт, 32 прэзыдэнт ЗША.

1895 — Кірыла Арлоўскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і падчас Другой усясьветнай вайны.

1921 — Іван Шамякін, беларускі пісьменьнік.

Іван Шамякін у сваёй роднай вёсцы Карма Добрускага раёну
Іван Шамякін у сваёй роднай вёсцы Карма Добрускага раёну

1923 — Леанід Гайдай, савецкі кінарэжысэр.

Леанід Гайдай і Юры Нікулін
Леанід Гайдай і Юры Нікулін

1935 — Эрнст Ляўкоў, беларускі геоляг, краязнавец.

У памяці

1649 — падчас Ангельскай рэвалюцыі пакараны сьмерцю кароль Карл І Ст’юарт.

1948 — Махатма Гандзі, лідэр індыйскага нацыяналізму.

Махатма Гандзі
Махатма Гандзі

«Спачатку яны ігнаруюць цябе, пасьля сьмяюцца. Пасьля яны бʼюць цябе, пасьля ты перамагаеш».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG