Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Сідорскі прыгразіў судом Рассельгаснагляду


Сяргей Сідорскі

Сяргей Сідорскі

Сябар Калегіі (міністар) па прамысловасьці і аграпрамысловым комплексе Эўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Сідорскі заявіў, што Беларусь можа падаць у суд на Рассельгаснагляд.

Раней Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі ў Расею прадукцыі жывёльнага паходжаньня з шэрагу беларускіх прадпрыемстваў з прычыны неадпаведнасьці тэхнічным рэглямэнтам Эўразійскага эканамічнага саюзу.

Паводле Сідорскага, выяўленьне парушэньняў, не зьвязаных з вэтэрынарнымі рызыкамі, не павінна быць падставай для абмежаваньня паставак прадукцыі.

Пасьля рабочай сустрэчы бакі дамовіліся ў трохдзённы тэрмін вырашыць сытуацыю. Беларусь прадставіла Рассельгаснагляду і Эўразійскай эканамічнай камісіі неабходныя матэрыялы, а таксама справаздачы аб прынятых мерах.

«Лічу, што дакумэнты ў поўнай меры адказваюць на пастаўленыя пытаньні, аднак практычных крокаў з боку Рассельгаснагляду па зьняцьці абмежаваньняў не прымаецца», — цытуе Сяргея Сідорскага прэс-служба Эўразійскай эканамічнай камісіі.

— У сувязі з адсутнасьцю ў ЭЭК мэханізмаў уплыву на нацыянальныя органы дзяржаўнай улады, Рэспубліка Беларусь мае права зьвярнуцца ў Суд Эўразійскага эканамічнага саюзу для канчатковага вырашэньня гэтага пытаньня".

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG