Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сідорскага працаўладкавалі


Сяргей Сідорскі
Сяргей Сідорскі

Былога прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага краўнік краіны прызначыў сябрам калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі.

Ён будзе займацца пытаньнямі прамысловасьці і аграпрамысловага комплексу.

Сяргей Сідорскі быў пятым кіраўніком беларускага ўраду пры Аляксандры Лукашэнку. Да яго ўрад ачольвалі Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын і Генадзь Навіцкі. Летась 28 сьнежня Лукашэнка прызначыў новага, ужо шостага, прэм’ера — Міхаіла Мясніковіча.

Пасьля адстаўкі Сідорскі амаль год быў бяз працы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG