Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму адменены авіярэйс са Стамбулу ў Менск: відэа з аэрапорту Атацюрка

  • БелаПАН

Авіякампанія Turkish Airlines празь сьнегапад адмяніла ў суботу, 7 студзеня, рэйс са Стамбулу ў Менск. Згодна з раскладам самалёт меў прызямліцца ў 15.55, паведамляецца на сайце Нацыянальнага аэрапорту Менск.

Турэцкі нацыянальны авіяперавозьнік Turkish Airlines паведаміў у суботу пра адмену 610 авіярэйсаў у міжнародным аэрапорце Атацюрка ў Стамбуле праз моцны сьнегапад.

Паведамляецца, што ў сувязі з адменай рэйсаў каля 6 тысяч авіяпасажыраў былі разьмеркаваныя па гатэлях, каля 20 тысяч забясьпечаныя харчаваньнем.

Паводле турэцкіх інфармацыйных агенцтваў, сьнежнае покрыва ў шэрагу раёнаў Стамбулу мае вышыню 40 см.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG