Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ніны Багінскай невядомыя скралі тронак для сьцяга


У Ніны Багінскай невядомыя скралі тронак для сьцяга
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:05 0:00

Ніна Багінская апавяла, што ў яе невядомыя скралі тронак для сьцяга на падыходзе да Кастрычніцкай плошчы, на якой мелася адбыцца анансаваная Зьмітром Дашкевічам акцыя. «Яны выйшлі са мной з аўтобуса, і адразу на мяне напалі. Выхапілі тронак. Выхапіў мужчына ў цывільным, — сказала Багінская. — Я на іх плюнула і пайшла, а яны за мной бягуць, хацелі торбу забраць». На падыходзе да Кастрычніцкай плошчы Багінская зьвярнулася да супрацоўніка міліцыі, каб паведаміць пра крадзеж. Але міліцыянт замест таго, каб выслухаць, паспрабаваў яе абшукаць. «І міліцыя, і спэцслужбы — гэта адна банда», — зрабіла выснову Багінская.

XS
SM
MD
LG