Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Аляксандры Герасімені


Аляксандра Герасіменя на Алімпійскіх гульнях-2016
Аляксандра Герасіменя на Алімпійскіх гульнях-2016

Падзеі 31 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Дата дня

31 сьнежня 1985 году нарадзілася Аляксандра Герасіменя, беларуская плыўчыха, прызэрка Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнка Эўропы і сьвету.

Таксама ў гэты дзень

1918 — бальшавіцкае кіраўніцтва Беларусі, якое базавалася ў Смаленску, абвясьціла аб стварэньні ССР Беларусі. Праз тыдзень сталіца ССРБ была перанесеная з Смаленску ў Менск, а Смаленшчына разам зь Віцебшчынай, Магілёўшчынай і Гомельшчынай былі адлучаныя ад савецкай Беларусі і далучаныя да РСФСР.

1990 — пачала дзейнічаць другая лінія Менскага мэтрапалітэну.

1992 — Чэхаславаччына падзялілася на Чэскую Рэспубліку і Славаччыну.

1999 — Барыс Ельцын добраахвотна спыніў выкананьне паўнамоцтваў прэзыдэнта Расеі і перадаў іх тагачаснаму прэм’ер-міністру РФ Уладзіміру Пуціну.

У гэты дзень нарадзіліся

1869 — Анры Матыс, францускі мастак.

1908 — Сымон Візэнталь, аўстрыйскі габрэй, які перажыў Галякост, усясьветна вядомы «паляўнічы за нацыстамі» (памёр у 2005 г.).

У памяці

1916 — памёр польска-беларускі мастак Казімер Альхімовіч.

1993 — ня стала Зьвіяда Гамсахурдыя, прэзыдэнта Грузіі.

Куды варта пайсьці ды за чым сачыць 31 сьнежня

Лідэр «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч заклікаў менчукоў сустрэць Новы год зь бел-чырвона-белымі сьцягамі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Актывісты плянуюць пачаць гуляньне а 23.45 і абяцаюць забясьпечыць кожнага ахвочага бел-чырвона-белым сьцягам за сымбалічнае ахвяраваньне.

Зьміцер Дашкевіч, кастрычнік 2016
Зьміцер Дашкевіч, кастрычнік 2016

Навагодняя ноч танцаў

Клюб традыцыйнага танца «Сіта» запрашае сустрэць Новы год у танцы. Арганізатары вітаюць усе вакальныя выступы, а таксама харчовыя ініцыятывы. Імпрэза не прадугледжвае фармату застольля.

Народныя танцы ў Ракаве, архіўнае фота
Народныя танцы ў Ракаве, архіўнае фота

Менск, арт-прастора «Мёд» (вул. Талбухіна, 4, 3-ці паверх).
Пачатак а 21-й гадзіне.
Кошт удзелу: 12 рублёў. Уваход для музыкаў бясплатны.

Новы год у ірляндзкім пабе

Адноўлены арт-паб «Торвальд» запрашае віцяблян сустрэць Новы год у кампаніі музыкаў «De Puta Madre» з конкурсамі і рок-дыскатэкай. Арганізатары вітаюць гасьцей у сьвяточных строях.

Як сталічны выкладчык перакваліфікаваўся ў правінцыйныя бармэны

Віцебск, арт-паб «Торвальд» (вул. Талстога, 1).
Пачатак а 22-й гадзіне.
Квіткі каштуюць 15-25 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG