Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўная памылка Ельцына ў тым, што не была праведзена люстрацыя, — экспэрт


Барыс Ельцын

Барыс Ельцын

1 лютага спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэньня першага прэзыдэнта Расеі.

Выканаўчы дырэктар «Ельцын-Цэнтра» Аляксандар Драздоў лічыць, што галоўным дасягненьнем Барыса Ельцына зьяўляецца адраджэньне палітычна думаючага і па-грамадзянску адказнага чалавека.

«Такі чалавек сапраўды зьявіўся ў расейскім грамадзтве. Тыя, хто зразумелі і ўсьвядомілі, што такое свабода, кажуць пра 90-е гады як пра самы годны і зьмястоўны час у іх жыцьці. Але праблема ў тым, што Расея не здала экзамэн парлямэнтарызму і канстытуцыяналізму, і дзе добраахвотна, дзе з чыёйсьці дапамогай выйшла з гэтай пачатковай клясы. Для мяне няма ніякіх сумневаў, што Расея, як любая іншая краіна, здольная быць дэмакратычнай, і яна даказала гэта ў 90-я гады. Вось за гэта трэба дзякаваць Барысу Мікалаевічу Ельцыну», — лічыць ён.

Галоўнай памылкай Ельцына Драздоў лічыць тое, што не была праведзеная люстрацыя.

«Грамадзка-палітычная фармацыя не канчаецца словамі: „Сябры, скончыўся Савецкі Саюз, мы пераходзім да буржуазнай рэспублікі“. Не, фармацыя жыве ў людзях. І гэтая інэрцыя, зь якой Расея сутыкнулася, яна ня проста захавалася, а яна доўжылася, яна стварыла нават субкультуру. Гэта людзі, якія ні дня не жылі ў Савецкім Саюзе, але яны ўсё пра яго ведаюць і любяць усёй душой. Вялікая памылка Барыса Мікалаевіча ў тым, што ён не адсек клясычную, традыцыйную савецкую партыйна-гаспадарчую і іншую намэнклатуру ад удзелу ў палітычным жыцьці. Гэтыя людзі маглі б сябе рэалізаваць дзесьці ў іншым месцы», — гаворыць экспэрт.

Інтэрвію цалкам чытайце на сайце расейскай службы Радыё Свабода.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG