Лінкі ўнівэрсальнага доступу

#Я_Беларусь — «Моладзь БНФ» адказала камуністам


Такім чынам актывісты адказалі Камуністычнай партыі Беларусі і яе моладзевай арганізацыі, якія правялі мітынг «Мы — СССР» і запусьцілі акцыю сэлфі #Я_СССР.

«Яны публічна выступілі за адраджэньне краіны, якой не існуе ўжо 25 гадоў, і за зьнішчэньне Рэспублікі Беларусь — нашай Радзімы і Айчыны нашых продкаў. Нам вельмі дзіўна, што дзяржаўныя органы Беларусі не палічылі патрэбным зьвярнуць увагу на гэты правакацыйна антыдзяржаўны чын.

Мы, „Моладзь БНФ“, ведаем дакладна, што нашая Радзіма — гэта Рэспубліка Беларусь. І нашая гісторыя — гэта Полацкае княства, Турава-Пінскае княства, Вялікае Княства Літоўскае, БНР і БССР», — гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізацыі.

У межах акцыі «Мы — Беларусь!» Моладзь БНФ заклікае рабіць фатаздымкі каля помнікаў выдатных беларусаў, старажытных замкаў, палацаў і выкладваць іх у сацыяльныя сеткі з хэштэгам #Я_Беларусь. Суправаджаць фота можна невялікім апісаньнем з пазнакай, чаму незалежнасьць — каштоўная рэч.

«Дзіўна і незразумела, што моладзь Камуністычнай партыі, людзі, якія не жылі ў СССР, прапагандуюць любоў да гэтай краіны, нягледзячы на тое, што яна зьнікла 25 гадоў таму. Мы робім люстэркавую акцыю, адказваючы камуністам, што мы любім Беларусь і ведаем, што наша гісторыя пачынаецца не з 1917 году, а нашмат раней», — сказаў Свабодзе старшыня «Моладзі БНФ» Юрась Лукашэвіч.

«Моладзь БНФ» плянуе зрабіць масавыя сэлфі каля помнікаў у 10 гарадах Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG