Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: былую студэнтку МДУ асудзілі да зьняволеньня за сувязь з «Ісламскай дзяржавай»


Варвара Каравулава (Аляксандра Іванова)
Варвара Каравулава (Аляксандра Іванова)

Варвара Каравулава атрымала 4,5 гадоў калёніі.

Суд прызнаў былую студэнтку Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Каравулаву вінаватай у спробе далучыцца да тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» і прысудзіў яе да чатырох з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

Тэрмін пакараньня будзе вылічацца з 27 кастрычніка 2015 году. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода з залі суду.

Адвакат Каравулавай Сяргей Бадамшын заявіў, што абарона абскардзіла прысуд і лічыць яго занадта жорсткім.

Бок абвінавачаньня прасіў асудзіць дзяўчыну да пяці гадоў пазбаўленьня волі.

Напярэдадні Каравулава выступіла з апошнім словам, у якім папрасіла суд аб літасьці. Яна заявіла, што перапісвалася з членам «Ісламскай дзяржавы» ня як з баевіком, але як з каханым чалавекам. Свае ўцёкі з дому яна назвала вялікай памылкай.

Студэнтка філязофскага факультэту МДУ Варвара Каравулава (зьмяніла імя на Аляксандру Іванову) была затрыманая ў чэрвені 2015 году пры спробе перасекчы турэцка-сырыйскую мяжу. У лістападзе ў дачыненьні да яе была заведзена крымінальная справа.

Бацькі Каравулавай тлумачаць яе дзеяньні закаханасьцю ў меркаванага вярбоўшчыка «Ісламскай дзяржавы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG