Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Мы маем быць падрыхтаванымі да поўнамаштабнага ўварваньня Расеі


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што вайсковыя вучэньні на поўдні краіны, у Херсонскай вобласьці, абумоўленыя сталаю пагрозаю поўнамаштабнага ўварваньня Расеі на ўкраінскую тэрыторыю.

«Пуск (ракет) адбываецца ў паветранай прасторы Ўкраіны, над адкрытым морам, у поўнай адпаведнасьці з міжнародным правам. Паветраныя стрэльбы адбываюцца незалежна ад любых заяў, якія робіць Масква. Яшчэ раз падкрэсьліваю: адзіная прычына, якая цяпер прымушае нас праводзіць гэтыя вучэньні — гэта неабходнасьць пастаянна быць гатовымі да поўнамаштабнага ўварваньня з боку нашага агрэсіўнага суседа», — заявіў Пятро Парашэнка сёньня ў часе наведваньня 27-й брыгады Паўночнага апэратыўна-тэрытарыяльнага аб’яднаньня Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны.

Кіраўнік украінскай дзяржавы таксама паведаміў, што пад час вучэньняў адбудуцца выпрабаваньні кіраваных зэнітных ракет. «За 23 папярэднія гады сыстэма супрацьпаветранай абароны была зьнішчаная. І зараз наша з вамі адказнасьць пабудаваць паветраную абарону Кіева і ўсёй Украіны. І ніхто нас не спыніць. Мы будзем дзейнічаць у інтарэсах бясьпекі ўкраінскага народа і ўкраінскае дзяржавы», — заявіў Пятро Парашэнка.

У той жа час прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Алег Слабадзян паведаміў, што на выпадак агрэсіўных дзеяньняў Расеі пад час вайсковых вучэньняў ва Ўкраіне распрацаваны плян рэагаваньня, у якім задзейнічаныя і памежныя войскі, і Ўзброеныя сілы Ўкраіны, і іншыя праваахоўныя органы. «Сытуацыя адсочваецца. Адпрацавана некалькі варыянтаў дзеяньняў і рэакцыі на магчымае разьвіцьцё падзеяў», — падкрэсьліў ён і дадаў, што пункты пропуску на адміністратыўнай мяжы з анэксаваным Крымам пункты пропуску працуюць «у штатным рэжыме».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG