Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр славуты настаўнік беларускай мовы Алесь Белакоз


Алесь Белакоз

Алесь Белакоз

1 сьнежня на 89-м годзе жыцьця памёр вядомы беларускі краязнаўца і настаўнік Алесь Белакоз.

Алесь Белакоз нарадзіўся ў 1928 годзе на Гарадзеншчыне, у вёсцы Ляткі Ваўкавыскага павету (цяпер Мастоўскі раён), якая з часам зьлілася зь вёскай Гудзевічы. Амаль усё жыцьцё пражыў там, працуючы настаўнікам роднай мовы і літаратуры.

Стварыў унікальны Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-гістарычны музэй, які ўзначальваў болей за 30 гадоў.

Заслужаны настаўнік Беларусі, заслужаны дзяяч культуры, адным зь першых быў ушанаваны мэдалём імя Францішка Скарыны. Ляўрэат прэміі «За свабоду думкі».

Быўшы маладым настаўнікам, у 1948 годзе Алесь Белакоз напісаў на лістках заклік «Змагайцеся за незалежную Беларусь!» ды раскідаў іх зь цягніка па дарозе ў Менск.

Потым раздабыў шрыфт ды надрукаваў антысавецкія ўлёткі, якія зь сябрамі распаўсюджваў у Горадні. Цудам пазьбег арышту і сталінскай карнай сыстэмы.

Алесь Белакоз стаў героем аднаго зь фільмаў са зборніку «21 слова для XXI стагодзьдзя».

Пахаваньне Алеся Белакоза адбудзецца 2 сьнежня ў вёсцы Гудзевічы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG