Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Чаргінец: «...У нас пакуль не хапае мазгоў або талентаў і ідэй»


Мікалай Чаргінец, старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі

Мікалай Чаргінец, старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі

Чатыры цытаты з выступу Мікалая Чаргінца, старшыні Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, на зьезьдзе гэтай арганізацыі. Зьезд прайшоў у Менску 29 лістапада.

Аб спагнаньні грошай зь незалежных выдавецтваў

«Мы зьвярнуліся з просьбай, з такім пытаньнем, аб адлічэньні [у Літфонд] некалькіх працэнтаў ад продажу замежнай літаратуры і ад кнігаў, выдадзеных недзяржаўнымі выдавецтвамі».

Аб аддачы за дзяржаўнае фінансаваньне пісьменьнікаў

«У краіне дзейнічаюць 2700 грамадзкіх аб’яднаньняў, у тым ліку 10 літаратурнай накіраванасьці. З такіх грамадзкіх аб’яднаньняў толькі наш саюз атрымлівае фінансавую падтрымку. Трэба ж нам гэта разумець».

Аб зарабляньні грошай і браку мазгоў

«У нас з вамі ёсьць магчымасьць самім павышаць свой эканамічны ўзровень. Прэзыдэнт вызваліў Саюз пісьменьнікаў і Літфонд ад падаткаў. У сувязі з гэтым, і ўлічваючы нядаўна прыняты закон аб культуры, дазваляе нам наўпрост займацца гаспадарча-прадпрымальніцкай дзейнасьцю, гэта значыць зарабляць сабе ды хоць фабрыку ствараць і рабіць. Скажу шчыра: у нас пакуль, напэўна, не хапае мазгоў або талентаў і ідэй. Але часы мяняюцца. Нам трэба перабудоўвацца».

Аб зайздрасьці да недзяржаўнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў

«За выняткам газэты „Зьвязда“, у дзяржаўнай прэсе не падтрымліваюць пісьменьнікаў і іх працу. Мы па-добраму зайздросьцім нашым калегам з Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, якім такія газэты як „Народная воля“, „Наша Ніва“ і іншыя не шкадуюць плошчы і матэрыялаў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG