Лінкі ўнівэрсальнага доступу

П’яны начальнік Баранавіцкага ДАІ зьбіў насьмерць жанчыну


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Увечары 26 лістапада ў раёне вёскі Дарава Ляхавіцкага раёна адбылася аварыя са сьмяротным зыходам. Пад коламі аўтамабіля загінула 36-гадовая жанчына. За рулём машыны знаходзіўся выканаўца абавязкаў начальніка Баранавіцкага ДАІ, паведамляе TUT.by.

Паводле папярэдніх зьвестак, супрацоўнік ДАІ ехаў за рулём свайго аўтамабіля па асабістых справах і быў у цывільным адзеньні.

ДТЗ адбылося каля 20.30. Паводле інфармацыі зь неафіцыйных крыніц, у той момант інспэктары ДАІ спынілі аўтамабіль, якім кіраваў бяспраўнік. Пакуль афармлялі пратакол, 36-гадовая пасажырка, жыхарка Слуцка, выйшла з машыны, каб даведацца прычыны спыненьня. Калі яна пераходзіла дарогу, яе зьбіў аўтамабіль. Па адных зьвестках, наезд быў учынены на пешаходным пераходзе, па іншых — паблізу ад яго. Жанчына загінула.

Знаёмыя загінулай паведамілі TUT.by, што ў жанчыны засталося двое непаўналетніх дзяцей: сыну 6 гадоў, дачцэ — шаснаццаць.

Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу, кіроўцу ўзялі пад варту — ён у СІЗА. Калі віна п’янага кіроўцы ў гібелі жанчыны пацьвердзіцца, яму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі. З органаў унутраных спраў маёр будзе звольнены.

Інфармацыю аб затрыманьні афіцэра міліцыі TUT.by пацьвердзіла крыніца ў праваахоўных структурах. Агляд паказаў, што ў яго крыві зьмяшчалася амаль 3 праміле алькаголю.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG