Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства юстыцыі патрабуе ад АГП тлумачэньняў наконт акцыі каля КДБ



Аб’яднаная грамадзянская партыя атрымала ад Міністэрства юстыцыі ліст з патрабаваньнем даць камэнтары і тлумачэньні наконт несанкцыяванай акцыі правацэнтрысцкай кааліцыі, што прайшла 7 лістапада на прыступках будынку КДБ у Менску.


«Згодна з інфармацыяй, пададзенай у СМІ, адным з арганізатараў акцыі выступіў старшыня Аб’яднаная грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. У гэтай сувязі просім даць камэнтары і тлумачэньні Аб’яднанай грамадзянскай партыі наконт вышэйназванага», — адзначаецца ў лісьце.

«Акцыя правацэнтрыстаў 7 лістапада ўзбудзіла ня толькі МУС, ня толькі судовую сыстэму (чарговы працэс ужо заўтра, а 10-й, у судзе Цэнтральнага р-на Менску), але i Мiнюст. Там альбо дагэтуль правяць камунiсты, альбо iм проста няма чым заняцца», — пракамэнтаваў гэты ліст Анатоль Лябедзька ў сваім Фэйсбуку.

7 лістапада на прыступках КДБ прайшла акцыя ў памяць ахвяраў палітычных рэпрэсій.

Арганізатарамі акцыі, у якой удзельнічалі каля 20 чалавек, выступілі прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі — АГП, рух «За свабоду» і аргкамітэт па стварэньню партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG