Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cьвятлана Алексіевіч у Японіі


Сьвятлана Алексіевіч і Масацугу Она ў Такійскім унівэрсытэце

Сьвятлана Алексіевіч і Масацугу Она ў Такійскім унівэрсытэце

Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч знаходзіцца з паездкай у Японіі.

25 лістапада беларуская пісьменьніца сустрэлася са студэнтамі і журналістамі ў Такійскім унівэрсытэце.

У сустрэчы ўзяў удзел японскі пісьменьнік Масацугу Она, ляўрэат прэстыжнай японскай літаратурнай прэміі імя Акутагавы (2014).

Сьвятлана Алексіевіч і Масацугу Она ў Такійскім унівэрсытэце

Сьвятлана Алексіевіч і Масацугу Она ў Такійскім унівэрсытэце

Пытаньні, на якія адказвалі пісьменьнікі, датычыліся пераважна матываў творчасьці Сьвятланы Алексіевіч: вайны і мужнасьці, «чырвонага чалавека», тэхналягічных пагрозаў, сэнсу літаратуры і сілы слова ў сёньняшнім сьвеце.

Прысутныя на сустрэчы

Прысутныя на сустрэчы

Пасьля сустрэчы Сьвятлана Алексіевіч дала разгорнутае інтэрвію журналістам найбуйнейшых СМІ Японіі: інфармацыйнаму агенцтву Кіёда і газэце «Асагі сімбун».

Паездка Сьвятланы Алексіевіч у Японію арганізаваная адным з найбольш прэстыжных японскіх выдавецтваў — «Іванамі сётэн» — і японскім Пэн-клюбам.

Выдавецтва «Іванамі сётэн» выдала дзьве кнігі Сьвятланы Алексіевіч: «Чарнобыльскую малітву» (2013) і «Час сэканд-хэнд» (2016).

У іншых выдавецтвах Японіі ў розныя гады выйшлі яшчэ «У вайны не жаночы твар», «Цынкавыя хлопчыкі» і «Зачараваныя сьмерцю».

26 і 27 лістапада Сьвятлана Алексіевіч будзе знаходзіцца ў прэфэктуры Фукусіма, дзе сустрэнецца зь перасяленцамі, якія пацярпелі ад радыяцыйнай аварыі на мясцовай АЭС у 2011 годзе.

28 лістапада прадбачваецца выступ Сьвятланы Алексіевіч зь лекцыяй у Такійскім унівэрсытэце замежных моваў, дзе яна мае атрымаць ганаровую доктарскую ступень.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG