Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» паведамілі пра выправаджэньне журналістаў расейскага прыватнага тэлеканалу «Дождь» Сяргея Ержанкова і Васіля Палонскага. Аб гэтым паведамляецца на сайце міністэрства дзяржаўнай бясьпекі так званай ДНР.

Сэпаратысты сьцьвярджаюць, што для атрыманьня акрэдытацыі журналісты далі «загадзя ілжывыя асабістыя дадзеныя». Яны таксама заявілі, што відэаматэрыялы, зьнятыя журналістамі, «носяць неаб’ектыўны і правакацыйны характар».

У пятніцу тэлеканал «Дождь» паведаміў, што карэспандэнты Ержанкоў і Палонская перасталі выходзіць на сувязь. Здымачная група атрымала акрэдытацыю для працы ў Данецку і ва ўладаў так званае ДНР, і ў Службы бясьпекі Ўкраіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG