Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зьбіраецца ў Азэрбайджан


Ільхам Аліеў і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Ільхам Аліеў і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 28-29 лістапада наведае з афіцыйным візытам Азэрбайджан.

Ён правядзе перамовы з прэзыдэнтам Азэрбайджана Ільхамам Аліевым у фармаце «сам-насам» і ў пашыраным складзе.

«Лідэры дзьвюх краін абмяркуюць стан і пэрспэктывы разьвіцьця беларуска-азэрбайджанскіх адносін, сярод іншага гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, працу па каапэрацыйных праектах, узаемадзеяньне ў сфэры інвэстыцый, аграпрамысловага комплексу, спорту», паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

Заплянавана таксама сустрэча Лукашэнкі з прэмʼер-міністрам краіны Артурам Расі-задэ.

Па выніках перамоў чакаецца падпісаньне шэрагу міжнародных дакумэнтаў.

26 верасьня ў Азэрбайджане прайшоў рэфэрэндум аб унясеньні паправак у канстытуцыю дзяржавы.Самая важная з прапанаваных зьменаў — падаўжэньне тэрміну прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў зь пяці да сямі гадоў. Цяперашні кіраўнік дзяржавы, 54-гадовы Ільхам Аліеў, займае пасаду прэзыдэнта ад 2003 году, пераняўшы яе ад хворага бацькі. Ён ужо тройчы перамагаў на прэзыдэнцкіх выбарах (у 2003, 2008 і 2013 гг.). Яго цяперашні прэзыдэнцкі тэрмін мае скончыцца ў 2018 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG