Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган палохае Эўразьвяз магчымым адкрыцьцём мяжы для ўцекачоў


Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган прыгразіў адкрыць мяжу з Эўразьвязам для ўцекачоў у выпадку, калі афіцыйны Брусэль прадоўжыць сваю палітыку ў дачыненьні да Анкары.

Пра гэта ён заявіў у пятніцу на выступе ў Стамбуле, паведамляе Reuters.

Напярэдадні Эўрапарлямэнт прагаласаваў за прыпыненьне перамоваў з Турцыяй аб яе ўступленьні ў ЭЗ. Гэтае рашэньне, падтрыманае большасьцю дэпутатаў, было прынята ў адказ на «непрапарцыянальна жорсткія рэпрэсіі Анкары» пасьля спробы дзяржаўнага перавароту ў ліпені.

Раней Эрдаган заявіў, што Турцыя не павінна празьмерна засяроджвацца на жаданьні далучыцца да Эўразьвязу і можа разгледзець іншыя магчымасьці, напрыклад, у рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

У сярэдзіне сакавіка Турцыя і Эўразьвяз падпісалі пагадненьне аб стрымліваньні патоку мігрантаў праз Эгейскае мора. Спэцыялісты ААН лічаць, што зь перакрыцьцем гэтага кірунку колькасьць уцекачоў, якія загінулі пры спробе трапіць у Эўропу, значна вырасла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG