Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт заклікаў прыпыніць дамовы аб магчымым уступленьні Турэччыны ў ЭЗ


Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган.

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган.

Эўрапейскі парлямэнт у чацьвер прагаласаваў за прыпыненьне дагавораў з Турэччынай аб яе магчымым уступленьні ў Эўразьвяз, паведамляе Бі-бі-сі.

Ухваленая рэзалюцыя не зьяўляецца юрыдычна абавязковай, але выказвае пазыцыю парлямэнту.

На мінулым тыдні кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Фэдэрыка Магерыні выказала сур’ёзную трывогу ў сувязі з падзеямі ў Турэччыне, якія адбыліся пасьля спробы дзяржаўнага перавароту.

У прыватнасьці, Эўразьвяз турбуе дыскусія аб магчымым аднаўленьні сьмяротнага пакараньня і перасьлед прадстаўнікоў СМІ паводле падазрэньня ў дачыненьні да няўдалага путчу.

Раней прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што вынік сёньняшняга галасаваньня ў Эўрапарлямэнце яму абыякавы і сказаў, што Турцыя разгледзіць магчымасьць ўступленьня ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Гэтая рэгіянальная міжнародная арганізацыя была заснаваная ў 2001 годзе лідэрамі Кітаю, Расеі, Казахстану, Таджыкістану, Кыргызстану і Ўзбекістану.

«Турэччына павінна супакоіцца. Ня трэба казаць: „Эўрапейскі зьвяз любой цаной“. Такое маё меркаваньне», — цытуе газэта Hurriyet словы Эрдагана.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG