Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці будуць судзіць фэрмэра Мікалая Бельчука, які трымае галадоўку ў СІЗА


Бацька братоў Іван Бяльчук
Бацька братоў Іван Бяльчук

23 лістапада распачынаецца судовы працэс па справе Мікалая Бельчука зь вёскі Арлянка Маларыцкага раёну, якога вінавацяць у гвалце ў дачыненьні да міліцыянта.

Паседжаньне распачнецца а 9.30 у судзе Берасьцейскага раёну. Мікалай Бяльчук абвінавачваецца паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу — «Гвалт або пагроза выкарыстаньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі».

Інцыдэнт адбыўся 9 траўня 2014 году, калі ў Бельчукоў здарыўся канфлікт з супрацоўнікам ДАІ з-за самаробнага трактара у вёсцы Страдзеч Берасьцейскага раёну. Міліцыянт Сяргей Неліповіч сьцьвярджаў, што ў дачыненьні да яго прымянілі сілу. Брат Мікалая Аляксандар Бяльчук за гэта быў асуджаны ў 2014 годзе да двух месяцаў арышту.

Аляксандар Бяльчук
Аляксандар Бяльчук

Мікалай пакараны ня быў, аднак праз два гады, 12 кастрычніка 2016 году, за ім у вёску Арлянка Маларыцкага раёну прыехалі міліцыянты. У гэты дзень у Бельчукоў здарыўся канфлікт з супрацоўнікамі міліцыі, у выніку якога АМАПаўцы нават ужылі табэльную зброю. Бельчукі ж кажуць, што ня ведалі, што гэта былі міліцыянты, бо яны не былі ў форме і не прадстаўляліся, але забіралі Мікалая. У выніку гэтага канфлікту на Аляксандра Бельчука была заведзеная крымінальная справа за супраціў міліцыянтам, цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА.

Бацька Мікалая Бельчука, Іван, паведамляў Свабодзе, што зь лістоў сына стала вядома, што ён зь 1 лістапада трымае галадоўку ў СІЗА.

Паводле максымальнай санкцыі артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу, Мікалаю Бельчуку можа пагражаць да 6 год пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG