Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барбашынскага прывялі на абвяшчэньне выраку на ланцугу


У Слуцкім раённым судзе 22 лістапада абвешчаны вырак Івану Барбашынскаму. Падсуднага ўвялі ў залю суду на ланцугу, прымацаваным да кайданкоў.

Чым абгрунтаваны ланцуг, невядома. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа Свабодзе, што сам з такімі выпадкамі не сутыкаўся, але падобна, што мадэль кайданкоў з ланцугом дазволеная ў Беларусі, яе выкарыстаньне не забараняецца. Праваабаронцы, кажа ён, наогул супраць таго, каб у такіх выпадках падсудныя былі ў «клетцы», ня кажучы пра ланцугі.

Івана Барбашынскага прызналі вінаватым у супраціве міліцыянтам, спалучаным з гвалтам. Суд пакараў яго на 2 гады так званай хатняй хіміі, сам Барбашынскі лічыць сябе і брата невінаватымі.

Справу супраць брата Івана, Ігара Барбашынскага, спынілі, бо ён памёр у Жодзінскім СІЗА. На целе Ігара знайшлі ня менш як 17 сьлядоў удараў цьвёрдым тупым прадметам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG