Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалок з гуртом «Ляпіс-98» выступіць у Менску


Сяргей Міхалок у 2004 годзе. Фатасэсія да альбому «Золотые яйцы» гурту «Ляпіс Трубяцкі»

Сяргей Міхалок у 2004 годзе. Фатасэсія да альбому «Золотые яйцы» гурту «Ляпіс Трубяцкі»

Гурт Сяргея Міхалка «Ляпіс-98» дасьць канцэрт у менскім Prime Hall 30 сьнежня 2016 году. Цэны на квіткі — 55-95 рублёў, клюб можа ўмясьціць да 2000 слухачоў.

Праект «Ляпіс-98», утвораны ў красавіку, выконвае старыя песьні гурту «Ляпіс Трубяцкі», хоць граюць у ім ужо іншыя музыкі. На канцэрце прагучаць песьні накшталт «Ау», «Ты кинула», «В платье белом», «Яблони», «Я верю», «Котик», «Африка», «Евпатория» і «Капитал».

Гэта будзе першы канцэрт Міхалка ў Менску зь 2010 году і другі з таго часу ў Беларусі — у кастрычніку іншы гурт Міхалка, Brutto, даў вялікі канцэрт у Гомелі.

Рэвалюцыйная эвалюцыя Міхалка: 22 песьні, якія варта пераслухаць

Сяргей Міхалок зьехаў зь Беларусі празь ціск КДБ — яму пагражала крымінальная справа за абразу Лукашэнкі. Цяпер Міхалок зь сям’ёй жыве ва Ўкраіне, там жа найчасьцей канцэртуюць праекты Brutto і «Ляпіс-98». Пасьля падзелу гурту «Ляпіс Трубяцкі» на Brutto і Trubetskoy першыя практычна адмовіліся ад старых песень, другія іх выконвалі разам з новым матэрыялам. Пазьней Міхалок забараніў сьпяваць былым паплечнікам з Trubetskoy свае старыя песьні, сам жа запісаў з Brutto шэраг песень «Ляпісаў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG