Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Расеі: украінскія спэцслужбы выкралі двух расейскіх вайскоўцаў


Міністэрства абароны Расеі

Міністэрства абароны Расеі

Ваеннае ведамства Расеі заявіла, што Служба бясьпекі Ўкраіны выкрала ў Крыме двух расейскіх вайскоўцаў і вывезла іх на тэрыторыю Мікалаеўскай вобласьці.

У заяве Мінабароны РФ сьцьвярджаецца, што «20 лістапада каля 13:00 супрацоўнікамі службы бясьпекі Ўкраіны
былі незаконна затрыманыя і вывезеныя з Крыму на тэрыторыю Мікалаеўскай вобласьці (Украіна) расейскія вайскоўцы: прапаршчык Адзінцоў Максім Яўгенавіч і малодшы сяржант кантрактнай службы Баранаў Аляксандар Вячаслававіч».

Як менавіта украінскім спэцслужбам удалося затрымаць і вывезьці з тэрыторыі Крыму расейскіх вайскоўцаў, не паведамляецца.

ТАСС перадае, што «цяпер, паводле некаторых дадзеных, украінскімі спэцслужбамі робяцца спробы сфабрыкаваць супраць Баранава і Адзінцова крымінальныя справы за нібыта зьдзейсьненыя злачынствы супраць Украіны».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG