Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскі падатковы начальнік скончыў жыцьцё самагубствам


Уладзімер Насенкаў
Уладзімер Насенкаў

Намесьнік кіраўніка ўпраўленьня Фэдэральнай падатковай службы (УФПС) Расеі па Маскве Ўладзімер Насенкаў скончыў жыцьцё самагубствам у сваім доме ў Каралёве.

«Мы пацьвярджаем факт знаходжаньня цела ў суботу, 19 лістапада», — паведамілі ў прэсавай службе МУС па Маскоўскай вобласьці.

Паводле ТАСС, намесьнік начальніка УФПС зьдзейсьніў самагубства ў прыватным доме ў мікрараёне Боўшава ў Каралеве. Ён памёр ад агнястрэльнага раненьня, застрэліўшыся са стрэльбы.

Перад гэтым чыноўнік некалькі дзён не хадзіў на службу, паколькі знаходзіўся на бальнічным. Вядома, што ён пакінуў некалькі цыдулак, але прычын, якія б тлумачылі яго жаданьне пакончыць з сабой, у іх няма.

«Няма сумневу ў тым, што ён зьдзейсьніў самагубства. Але ў перадсьмяротных цыдулках ён так і не патлумачыў, што яго падштурхнула на гэты крок. Усе тры цыдулкі былі знойдзеныя выкінутымі ў кошык для сьмецьця. У адной ён проста прасіў прабачэньня ў сваякоў, у другой — расьпісаў, хто яму вінен грошы, трэцяя цыдулка была ўся закрэсьленая», — распавяла крыніца ў праваахоўных органах.

Паводле nalog.ru, Насенкаў нарадзіўся 16 ліпеня 1959 году ў падмаскоўным Нагінску.

На службу ў падатковыя органы ён прыйшоў у 2000 годзе, у 2010 годзе яго прызначылі намесьнікам кіраўніка маскоўскай управы ФПС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG