Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін: Абʼекты НАТО могуць быць мэтамі ракетных удараў Расеі


Абʼекты НАТО, якія пагражаюць Расеі, стануць мэтамі для ракетных удараў, заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін у інтэрвію, паказаным у фільме Олівэра Стоўна «Украіна ў агні» на тэлеканале REN-ТV.

«Мы павінны прымаць контрзахады, гэта значыць, ставіць пад удар нашых ракетных сыстэм тыя абʼекты, якія, на нашу думку, пачынаюць нам пагражаць. Сытуацыя напружвае», – сказаў Пуцін, камэнтуючы пашырэньне Паўночнаатлянтычнага альянсу.

Аўтар фільма задаў Пуціну пытаньне пра тое, да чаго мог бы прывесьці захоп войскамі НАТО ці ЗША ваеннай базы ў Севастопалі. Прэзыдэнт Расеі адказаў, што наступствы гэтага былі б вельмі цяжкімі, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG