Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч і Някляеў паведамілі ўладам, што правядуць мітынг у Менску


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч і Ўладзімер Някляеў 18 лістапада перадалі ў Менгарвыканкам паведамленьне пра тое, што маюць намер правесьці 24 лістапада мітынг.

Ён пройдзе ў Менску на плошчы Свабоды і будзе прысьвечаны «20-годзьдзю антыканстытуцыйнага перавароту і ўсталяваньня ў нашай краіне дыктатарскага рэжыму». Палітыкі таксама пазначылі, што акцыя пачнецца а 18-й гадзіне.

«У Беларусі адсутнічае законна абраны парлямэнт і, адпаведна, легітымная працэдура рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабоду мітынгаў і дэманстрацыяў. Таму, у адпаведнасьці з прынятай у суседніх краінах практыкай, паведамляем пра свой намер правесьці 24 лістапада масавую акцыю — за 5 дзён да яе пачатку. Прапануем выканаць патрабаваньні Канстытуцыі і забясьпечыць бесьперашкоднае правядзеньне акцыі», — паведамілі Менагарвыканкаму Статкевіч і Някляеў.

Статкевіч напісаў у «Фэйсбуку», што гэта менавіта паведамленьне пра намер, а не заяўка на атрыманьне дазволу.

«Бо на тое, на што маем канстытуцыйнае права, дазволу не пытаюцца. Ды і няма ў каго», — напісаў Мікалай Статкевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG