Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША знайшлі найбуйнейшае за ўсю гісторыю радовішча нафты


Геалягічная служба ЗША паведаміла пра адкрыцьцё ў штаце Тэхас радовішча нафты, якое ацэньваецца як найвялікшае ў краіне.

Меркавана, у сланцавым басэйне Wolfcamp утрымліваецца каля 20 млрд барэляў нафты, 16 трыльёнаў кубамэтраў спадарожнага газу, 1,6 мільярда барэляў прыроднага газа-кандэнсату.

Гэта ўтрая больш за радовішча Bakken, знойдзенага ў 2013 годзе ў Паўночнай Дакоце — магчыма, гэтае радовішча ўвойдзе ў 20-ку, калі не 10-ку найвялікшых у сьвеце. Пры цане ў 45 даляраў за барэль нафты радовішча вартае больш за 900 млрд даляраў.

Знаходка мае ня толькі эканамічнае значэньне, тлумачыць каардынатар праграмы энэргетычных рэсурсаў Геалягічнай службы ЗША Уолтэр Ґідроўз:

«Той факт, што гэта самая вялікая ацэнка запасаў, якую мы давалі, паказвае, што нават на тэрыторыях, дзе ўжо здабытыя мільярды барэляў нафты, ёсьць патэнцыял знайсьці яшчэ больш мільярдаў барэляў, — кажа Ґідроўз. — Зьмены ў тэхналёгіі і прамысловай практыцы істотна ўплываюць на тое, якія рэсурсы можна здабываць, менавіта таму мы працягваем выконваць ацэнкі па Злучаных Штатах і ўсім сьвеце».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG