Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Швэцыі аднавілі расьсьледаваньне забойства Ўляфа Пальмэ


Улады Швэцыі аднавілі расьсьледаваньне забойства прэмʼер-міністра Ўлафа Пальмэ ў лютым 1986 году. Як паведамляе брытанская газэта The Guardian, расьсьледаваньне ўзначаліць галоўны пракурор Стакгольму Крыстэр Пэтэрсан, які расьсьледаваў у 2003 годзе забойства швэдзкага міністра замежных справаў Ганны Лінд.

Прэмʼер-міністар Швэцыі Ўляф Пальмэ быў забіты 28 лютага 1986 году. Невядомы двойчы стрэліў у яго з рэвальвэра і схаваўся. Па справе аб забойстве былі дапытаныя больш за 10 тысяч чалавек. У злачынстве прызналіся 134 чалавекі, у 1989 годзе адзін з падазраваных быў прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня, але пазьней яго адпусьцілі. Забойства да гэтага часу застаецца нераскрытым.

10 верасьня 2003 года ў супэрмаркеце ў цэнтры Стакгольму невядомы некалькі разоў ударыў нажом кіраўніка швэдзкага МЗС Ганну Лінд, пасьля чаго схаваўся. На наступны дзень яна памерла ў шпіталі. Забойства Ганны Лінд прывяло да значных зьменаў у працы мясцовых службаў бясьпекі. Сярод іншага, больш чым удвая была ўзмоцненая ахова членаў урада, дэпутатаў парлямэнта і чальцоў каралеўскай сямʼі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG