Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Оксфардзкі слоўнік назваў слова «постпраўда» «словам году». Яно апісвае эпоху разьвіцьця масавых камунікацый, пры якой абʼектыўныя факты неістотныя для грамадзкай думкі. Пра гэта паведамляе сайт Oxford University Press.

Слова «постпраўда» стала актыўна выкарыстоўвацца СМІ пасьля рэфэрэндуму аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу і выбараў прэзыдэнта ЗША, на якіх перамог мільярдэр Дональд Трамп. Упершыню гэта слова выкарыстаў сэрбска-амэрыканскі драматург Стыў Тэсіч ў 1992 годзе ў эсэ пра канфлікт у Пэрсыдзкай затоцы.

Паводле правілаў рэдакцыі, трапіць у слоўнік могуць толькі тыя словы, якія актыўна выкарыстоўваюцца ня менш за 10 гадоў. За апошнія некалькі гадоў званьне «слова года» атрымалі слова «сэлфі» і смайлік са сьлязьмі, які сьмяецца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG