Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія вайскоўцы пачалі новую апэрацыю ў Сырыі — у Ідлібе і Хомсе


Авіяносец «Адмірал Кузьняцоў»

Авіяносец «Адмірал Кузьняцоў»

Расея паведаміла ў аўторак аб пачатку буйнамаштабнай апэрацыі ў сырыйскіх правінцыях Хомс і Ідліб.

Як заявілі ў мінабароны РФ, у апэрацыі ўдзельнічаюць ваенныя самалёты з расейскага авіяносца «Адмірал Кузьняцоў», які прыбыў ва ўсходняе Міжземнамор’е на мінулым тыдні разам зь яшчэ некалькімі караблямі.

Паводле расейскіх СМІ, авіяўдары скіраваныя супраць групоўкі «Ісламская дзяржава» і баевікоў «Фронту Ан-Нусра».

Тым часам сырыйскія актывісты паведамляюць аб аднаўленьні удараў па занятых паўстанцамі ўсходніх раёнах Алепа.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG