Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абраны прэзыдэнт ЗША Трамп заявіў пра жаданьне патэлефанаваць Пуціну


Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб жаданьні ў хуткім часе правесьці тэлефонную размову з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным. У інтэрвію газэце Wall Street Journal Трамп паведаміў, што атрымаў «выдатны» ліст ад Пуціна.

Прэзыдэнт Расеі павіншаваў Трампа раніцай 9 лістапада, пасьля абвяшчэньня вынікаў выбараў. Пуцін выказаў надзею на «сумесную працу па вывядзеньні расейска-амэрыканскіх адносінаў з крызіснага стану».

У той жа дзень прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў у гутарцы з журналістамі паведаміў, што Пуцін не плянуе ніякіх кантактаў з рэспубліканцам Дональдам Трампам да яго афіцыйнага ўступленьня на пасаду кіраўніка дзяржавы, інфармуе BBC.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG