Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк пракамэнтаваў вынікі выбараў у ЗША. Перамога Дональда Трампа, паводле старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ, можа быць лепшым варыянтам для Беларусі.

- Для Беларусі гэта можа быць лепшы варыянт, бо спадзяваньні Крамля на гешэфты з Трампам ня спраўдзяцца. Нармальная Амэрыка ўздыхнула з палёгкай. Яшчэ адной лібэральнай кучы яна ўжо, відаць, ня вытрымала б. - гаворыцца ў заяве Пазьняка, якую апублікаваў сайт «Беларуская Салідарнасьць».

На думку палітыка, самае важна, што абяцаў Трамп у выпадку абраньня — гэта барацьба з карупцыяй у ЗША.

- Трамп заявіў перад выбарамі, што прызначыць спэцыяльнага пракурора і заахвоціць сьледзтва па справе Гіляры Клінтан. І вось цяпер той, хто цікавіцца, чаго можна чакаць ад прэзыдэнта Трампа, той няхай назірае, ці пачне Трамп справу супраць гэтай асобы і тых, хто за ёй. Калі пачне - то добра. Злачынства мусіць быць пакаранае.

Калі гэтага не адбудзецца, мяркуе Зянон Пазьняк, то гэта будзе сьведчыць аб тым, што "адна мафія паразумелася з другой мафіяй дзеля адзінства і стабільнасьці Амэрыкі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG