Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ сталі вядомыя імёны затрыманых у Крыме «дывэрсантаў»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Адным з затрыманых ФСБ Расеі ў Крыме нібыта «ўкраінскіх дывэрсантаў» аказаўся Дзьмітрый Штыблікаў. Пра гэта расейскаму тэлеканалу «Дождж» распавёў Аляксей Штыблікаў, які прадставіўся братам затрыманага.

Аляксей Штыблікаў расказаў, што ягоны брат працуе аналітыкам ўкраінскай няўрадавай арганізацыі Цэнтар садзейнічаньня вывучэньню геапалітычных праблем і эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Чарнаморскага рэгіёну «Номос» і ня мае дачыненьня да ўкраінскай выведкі.

Паводле яго слоў, Дзьмітрый Штыблікаў і ягоная жонка былі затрыманыя днём 9 лістапада. Фэдэральнае агенцтва навінаў акрамя Штыблікава называе імёны яшчэ двух затрыманых — Аляксея Бесарабава і Ўладзіміра Дудко.

Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.

ФСБ Расеі раней абвясьціла аб затрыманьні ў Крыме некалькіх супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Украіны. Яны нібыта рыхтавалі «дывэрсіі» на васковых і жыцьцёва важных аб’ектах у анэксаваным Расеяй Крыме.

У міністэрстве абароны Ўкраіны абвяргаюць гэтую інфармацыю і заяўляюць аб чарговай правакацыі расійскіх спэцслужбаў у Крыме з мэтай «схаваць свае рэпрэсіўныя дзеяньні супраць жыхароў паўвострава і дыскрэдытаваць Украіну ў вачах сусьветнай супольнасьці».

У жніўні ФСБ ужо паведамляла аб затрыманьні групы ўкраінскіх дывэрсантаў, якія нібыта рыхтавалі тэракты ў Крыме. Масква абвінаваціла Кіеў у пераходзе да тэрору і прыстрашыла мерамі ў адказ. Улады Украіны адкінулі абвінавачваньні. Па справе аб падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме былі арыштаваныя двое грамадзян Украіны, Яўген Паноў і Андрэй Захцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG