Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна падала ў ААН праект рэзалюцыі пра Крым


Ілюстрацыйнае фота. Акцыя крымскіх татар у абарону правоў чалавека ля амбасады Расеі ў Кіеве
Ілюстрацыйнае фота. Акцыя крымскіх татар у абарону правоў чалавека ля амбасады Расеі ў Кіеве

Украіна падала ў ААН праект рэзалюцыі пра выкананьне правоў чалавека ў Крыме, заклікаўшы Расею даць міжнародным назіральнікам доступ на тэрыторыю анэксаванага паўвострава. Пра гэта паведамляе агенцтва France-Presse. Суаўтарамі дакумэнту выступілі 38 краін, уключаючы ЗША, Вялікую Брытанію і Францыю.

У рэзалюцыі асуджаецца парушэньне правоў чалавека ў Крыме, у тым ліку крымскіх татараў і ўкраінцаў. Акрамя таго, дакумэнт заклікае Расею «неадкладна адмяніць» рашэньне аб прызнаньні мэджлісу крымска-татарскага народу экстрэмісцкай арганізацыяй.

Яшчэ адным патрабаваньнем рэзалюцыі зьяўляецца бесьперашкодны доступ на тэрыторыю анэксаванага Расеяй Крыму міжнародных назіральнікаў для падрыхтоўкі дакладу аб сытуацыі з правамі чалавека на паўвостраве.

Прадстаўнік Украіны пры ААН Уладзімер Ельчанка, выступаючы на пасяджэньні, заявіў, што два з паловай мільёны жыхароў Крыму «пакутуюць ад аўтарытарнага рэжыму, напалоханыя, бездапаможныя і пазбаўленыя магчымасьці абараняць свае правы».

Намесьнік пастаяннага прадстаўніка Расеі пры ААН Яўген Загайнаў назваў прадстаўлены дакумэнт аднабаковым і абвінаваціў Украіну ва «ўзмацненьні інфармацыйнай кампаніі супраць Расеі ў спробе аказаць ціск на Маскву».

Расея анэксавала Крым у сакавіку 2014 году пасьля рэфэрэндуму, арганізаванага прарасейскімі ўладамі. Украіна і міжнародная супольнасьць не прызнаюць вынікаў галасаваньня.

8 лістапада міністры фінансаў краін Эўрапейскага зьвязу ўзгаднілі новыя санкцыі ў дачыненьні да чыноўнікаў анэксаванага Расеяй Крыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG