Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЭЗ узгодненыя новыя санкцыі ў дачыненьні да Крыму


Міністры фінансаў краінаў Эўрапейскага зьвязу ўзгаднілі новыя санкцыі ў дачыненьні да чыноўнікаў анэксаванага Расеяй Крыму.

На пасяджэньні ў Брусэлі Рада кіраўнікоў фінансавых ведамстваў ЭЗ прыняла новы санкцыйны сьпіс супраць тых, хто парушае тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны. Пра гэта паведаміў славацкі міністар Пэтэр Казімір. Да канца года Славаччына зьяўляецца старшынёй Эўразьвязу.

Фінансавыя і візавыя абмежаваньні ЭЗ наклаў ужо на 151 чалавека і 37 кампаній — за іх ролю ў далучэньні Крыму да Расеі і падтрымку прарасейскіх сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны.

Міжнародная супольнасьць лічыць незаконнай анэксію паўвыспы.

XS
SM
MD
LG