Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО праз расейскую пагрозу скарачае час мабілізацыі жаўнераў у тры разы


Некалькі сотняў тысяч жаўнераў НАТО будуць падрыхтаваныя да хуткай рэакцыі ў выпадку агрэсіі з боку Расеі — паведаміла сёньня брытанскае выданьне Times са спасылкай на словы генэральнага сакратара альянсу Енса Столтэнбэрга.

Паводле газэты, гэты крок стаў эфэктам росту напружаньня паміж НАТО і Масквой. Час рэагаваньня будзе паскораны для 300 тысяч жаўнераў, якіх маглі б накіроўваць у зону канфлікту цягам двух месяцаў. Сёньня іх поўная мабілізацыя займае нават шэсьць месяцаў.

Мы назіраем за тым, як Расея становіцца ўсё больш напорыстай, ажыцьцяўляючы значную праграму вайсковай мабілізацыі, павышаючы выдаткі на абарону, разьвіваючы новыя баявыя здольнасьці і праводзячы вучэньні па прымяненьні сілы да суседніх дзяржаваў — сказаў Столтэнбэрг у інтэрвію Times.

Ён падкрэсьліў, што мабілізацыя жаўнераў НАТО, якія знаходзяцца на так званым усходнім флянгу НАТО ва Ўсходняй Эўропе займае сёньня 5 дзён. Але, паводле яго, асноўная задача — скараціць дасягненьне баявой гатоўнасьці сярод як мага большай колькасьці саюзьніцкіх армій. Іх колькасьць складае каля 3 млн жаўнераў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG