Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай інвэстуе 10 млрд эўра ў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе. І гэта толькі пачатак


Кітай стварыў інвэстыцыйны фонд для рэалізацыі праектаў у Цэнтральна-Ўсходняй Эўропе. Яго пачатковы памер — 10 мільярдаў эўра.

Пра гэта падчас саміту «16+1» у Рызе заявіў прэм’ер-міністар Кітая Лі Кэцян.

«16+1» — гэта група краін, у склад якой уваходзяць Кітай, а таксама Эстонія, Латвія, Літва, Польшча, Чэхія, Славаччына, Вугоршчына, Славэнія, Харватыя, Сэрбія, Босьнія і Герцагавіна, Чарнагорыя, Альбанія і Македонія.

Як паведамляе кітайская эканамічная прэса, бюджэт фонду, якім будзе кіраваць самы вялікі банк Кітая — Кітайскі прамыслова-гандлёвы банк (ICBC) — можа вырасьці нават да 50 млрд эўра. Фонд будзе фінансаваць інфраструктурныя інвэстыцыі і праекты ў сфэры спажывецкіх тавараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG