Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сродкі на рэканструкцыю Чырвонага касьцёлу могуць папрасіць у менчукоў


Рымска-каталіцкі касьцёл у Беларусі можа папрасіць менчукоў дапамагчы сабраць сродкі на рэканструкцыю касьцёлу Сьвятых Сымона і Алены (Чырвонага касьцёлу) у Менску.

Пра магчымасьць такога кроку паведаміў БелаПАН мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Паводле яго, менчукі маглі б садзейнічаць рэканструкцыі храма, бо Чырвоны касьцёл многімі ўспрымаецца як візытоўка сталіцы.

«Такой вялікай працы для рэканструкцыі касьцёлу, якая сёньня патрэбная, пакуль не вядзецца, — сказаў ён. — Але мы да гэтага рыхтуемся. Будынак касьцёлу належыць ня нам, а дзяржаве — гораду і прадпрыемству „Менская спадчына“. У нас было сумеснае пасяджэньне зь „Менскай спадчынай“, на якім мы вырашалі, што ў першую чаргу трэба рабіць. Нам было важна гэта вырашыць з гледзішча таго, што трэба для літургікі. Бо хтосьці можа прыйсьці, зробіць [рэканструкцыю], можа быць, вельмі добра, але гэта, магчыма, зусім ня будзе падыходзіць для набажэнстваў».

Раней галоўны інжынэр камунальнага будаўніча-эксплюатацыйнага ўнітарнага прадпрыемства «Менская спадчына» Міхаіл Жых заявіў, што Чырвоны касьцёл, які паступіў на балянс прадпрыемства два гады таму, знаходзіцца ў паўаварыйным стане, зь якога яго трэба выводзіць у першую чаргу.

Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены, будаўніцтва якога пачалося ў 1905 годзе, — найбольш вядомы каталіцкі храм Менску — помнік архітэктуры, уключаны ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG