Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Анісім прапануе паставіць у Стоўпцах помнік Коласу і адкрыць беларускую гімназію


Алена Анісім (справа).

Алена Анісім (справа).

Алена Анісім прапануе адкрыць у Стоўпцах гімназію зь беларускай мовай навучаньня, краязнаўчы музэй і ўсталяваць у горадзе помнік Якубу Коласу.

З такімі прапановамі дэпутатка Палаты прадстаўнікоў выступіла падчас навукова-практычнай канфэрэнцыі «Стаўпеччына — гісторыка-культурная спадчына наднёманскага рэгіёну», паведамляе раённая газэта «Прамень».

Арганізатарамі канфэрэнцыі выступілі Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аддзяленьне гуманітарных навук і мастацтваў і Стаўпецкі раённы выканаўчы камітэт.

Сядзіба Якуба Коласа ў Акінчыцах

Сядзіба Якуба Коласа ў Акінчыцах

У Стоўпцах, дзе балятавалася Анісім, сёньня няма аніводнай адукацыйнай установы зь беларускай мовай навучаньня. Паставіць помнік Якубу Коласу, які нарадзіўся ў вёсцы Акінчыцы (сёньня ў межах гораду), мясцовая інтэлігенцыя прапаноўвала яшчэ ў мінулым стагодзьдзі. Але да гэтае пары на цэнтральнай плошчы гораду стаіць помнік Уладзімеру Леніну. Гарадзкія ўлады спасылаліся на тое, што ў горадзе ёсьць вуліца Якуба Коласа і гэтага дастаткова для ўшанаваньня земляка.

Алена Анісім ёсьць намесьніцай старшыні Таварыства беларускай мовы. У Палаце прадстаўнікоў прадстаўляе Стаўпецка-Нясьвіскую акругу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG