Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кацярына Ваданосава выдала «Мітатворчасьць» — альбом «беларускага фэнтэзі». Аўдыё


Вокладка альбому «Мітатворчасьць»

Вокладка альбому «Мітатворчасьць»

Беларуская музыка Кацярына Ваданосава выдала на Soundcloud альбом «Мітатворчасьць». Гэта першы сольны альбом Ваданосавай, якая раней грала з гуртамі Alta Mente і «Птушыны шлях». У альбоме яна выступіла як сьпявачка, мультыінструмэнталістка, аўтарка тэкстаў і музыкі.​

Кацярына гаворыць пра альбом як пра збор мітаў і легендаў, на якіх стаіць яе ўнутраны сьвет. У запісе ўзялі ўдзел музыкі, якія граюць на розных інструмэнтах: віялянчэль, цымбалы, беларуская дуда, бас-гітара, электраскрыпка... У альбоме спалучаецца музыка эўрапейскага Сярэднявечча, Рэнэсансу, барока, сучаснага року і беларускіх матываў.

«Я расказала гісторыю, якую сама хацела б пачуць; я стварыла ўласную міталёгію, што арганічна ўпісваецца ў сьветаўспрыманьне беларусаў і, як ні дзіўна, здольная гарманічна існаваць у нашай паўсядзённай рэчаіснасьці», — кажа сьпявачка пра альбом.

Жывая прэзэнтацыя альбому заплянаваная на 2 сьнежня ў менскай кавярні «Грай», уваход вольны. Кацярыну Ваданосаву падтрымаюць бард Яўген Барышнікаў, скрыпач Зьміцер Кацечаў ды іншыя музыкі, якія ўзялі ўдзел у стварэньні альбому.

Кацярына Ваданосава — адна зь нешматлікіх жанчын-дудароў, супрацоўніца Літаратурнага музэю Янкі Купалы, паэтка, нярэдка выступае ў якасьці фотамадэлі, вырабляе мастацкія пераплёты кніг. Пра ўсё гэта яна нядаўна распавядала Свабодзе ў перадачы «Вольная студыя».

Кацярына Ваданосава: Дзікае паляваньне — ня толькі беларускі вобраз

XS
SM
MD
LG