Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Times: Расея пачне поўнамаштабны наступ на Алепа


Расейскія войскі пачнуць поўнамаштабны наступ на сырыйскі горад Алепа ўжо на гэтым тыдні, паведамляе The Times са спасылкай на выведкі заходніх дзяржаваў.

Суразмоўцы выданьня лічаць, што расейскі лідэр Уладзімір Пуцін мае намер выкарыстаць часовае паслабленьне замежнапалітычнай актыўнасьці Вашынгтону, зьвязанае з прэзыдэнцкімі выбарамі ў ЗША, каб «атрымаць вырашальную перамогу» ў Алепа, усходнюю частку якога ўтрымліваюць паўстанцы.

Авіяносец «Адмірал Кузьняцоў», які ў складзе іншых расейскіх вайсковых караблёў і падводных лодак накіроўваецца да берагоў Сырыі, будзе выкарыстаны менавіта для ўзмацненьня агнявой моцы падчас наступу на Алепа, сьцьвярджае The Times.

Краіны Захаду падазраюць Расею ў ваенных злачынствах пры бамбаваньні Алепа. Напярэдадні праваабаронцы паведамілі пра гібель каля 40 мірных жыхароў гэтага сырыйскага гораду падчас баёў паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG