Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 кастрычніка — шэсьце ў Курапаты


Дазвол на правядзеньне традыцыйнай жалобнай акцыі, прымеркаванай да Дзядоў, атрымала Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ «Адраджэньне».

Паводле заяўкі, якую задаволіў Менгарвыканкам, шэсьце пройдзе ў нядзелю 30 кастрычніка.

Збор удзельнікаў аб 11.00 на пляцоўцы каля гадзіньнікавага заводу «Луч». З 11.30 да 15.00 заплянаваны праход па вуліцах Менску ва ўрочышча Курапаты, дзе да 17.00 будзе праходзіць жалобны мітынг.

Як сказаў Свабодзе намесьнік старшыні КХП-БНФ «Адраджэньне» Юрась Беленькі, арганізатары заклікаюць удзельнікаў прыносіць з сабой бел-чырвона-белыя сьцягі, кветкі, зьнічкі і расьцяжкі.

Пасьля мітынгу ва ўрочышчы ўсталююць драўляны крыж, які ўдзельнікі шэсьця будуць несьці ўвесь шлях да Курапатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG