Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напярэдадні забойства Матаролы зь ягонага дому прыбралі ахову, — Informnapalm


Арсена Паўлава (пазыўны Матарола)
Арсена Паўлава (пазыўны Матарола)


Забойства палявога камандзіра «ДНР», кіраўніка батальёну «Спарта» Арсена Паўлава (пазыўны Матарола) магло быць зьвязанае зь ягоным канфліктам з расейскімі куратарамі, паведамляе інтэрнэт-выданьне InformNapalm.

Актывісты кібэральянсу ўкраінскіх хакерскіх групаў «КібэрХунта», FalconsFlame, RUH8 і Trinity перадалі InformNapalm архівы з дадзенымі, атрыманымі з гаджэтаў Матаролы і ягонай жонкі Алены.

Як паведамляецца, павярхоўны аналіз інфармацыі сьведчыць, што Матарола ў апошнія тыдні перад забойствам непакоіўся за сваё жыцьцё. З гэтай прычыны ён тыдзень ня жыў дома (хаця толькі 5 кастрычніка забраў дзіця з радзільні) — начаваў у кабінэце — верагодна, баяўся, што яго могуць забіць.

У адным з апошніх ліставаньняў жонка Матаролы згадвае, што ў іхным доме ўначы з 15 на 16 кастрычніка прыбралі ахову і гэта яе занепакоіла. Паўлаў жа праінструктаваў яе, каб яна ня верыла «старэйшым братам» (гэтак баявікі называць расейскія спэцслужбы).

Арсен Паўлаў быў забіты ў Данецку ўвечары 16 кастрычніка — у ліфце дому, дзе жыў палявы камандзір, спрацавала выбуховае прыстасаваньне. Кіраўнік прарасейскай групоўкі «ДНР» Аляксандар Захарчанка абвінаваціў у забойстве ўкраінскую дывэрсійна-выведную групу. Між тым нават сярод прыхільнікаў «ДНР-ЛНР» гэта вэрсіі шмат каму здаецца неверагоднай: яны кажуць, што дом Матаролы быў пад аховай і ўкраінскім дывэрсантам не было як пранікнуць туды і закласьці выбухоўку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG